Аляксандр Гасеўскі

(пам. 1639) ваявода смаленскі, пісар польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Гасеўскі
Remove ads

Аляксандр Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — рэгент вялікалітоўскай дзяржаўнай канцылярыі пры Л. Сапегу, рэферындарый літоўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода смаленскі, староста маркаўскі, пуньскі, купішскі і веліжскі1600) .

Хуткія факты Аляксандр Гасеўскі, Пісар польны літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Надмагілле А. Гасеўскага ў касцёле Святога Казіміра ў Вільні

Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Слепаўрон», сын Яна.

Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У маі 1598 г. атрымаў віцебскае войтаўства ад Жыгімонта Вазы[6]. У 1599 і 1600 гг. пасол у Маскву. У складзе пасольства Льва Сапегі меў значны ўплыў на перамовах з маскоўскім бокам[7]. У 1600 г. атрымаў памежнае Веліжскае староства. У лютым 1603 г., пасля заключэння адпаведнай дамовы, добраахвотна саступіў пасаду войта віцебскаму ваяводу Яну Завішу.

У 1606 г. пасол да Ілжэдзмітрыя I, схоплены падчас звяржэння апошняга ў Маскве. Вызвалены ў 1608 г. Разам з Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленска ў 1610 годзе. У 16111613 гг. разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 16171618 гг. удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 16211622 гг. у вайне са шведамі за Інфлянты.

У 1630 атрымаў урад пісара польнага.

Заснаваў езуіцкія калегіумы ў Віцебску і Смаленску, кляштар у Бярэсці.

Remove ads

Сям’я

Ад шлюбу з Евай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[8].

Зноскі

1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 217. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5

2. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.

3. Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 197.

4. Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 197–198.

5. Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 196.

6. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1751. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 156—157, 200—200 адв.
7. Dariusz Kupisz, Smoleńsk 1632–1634, Bellona, 2001, ISBN 83-11-09282-6, s. 81

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads