Мікалай Крыштаф Сапега

(1613—1639) пісар польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Крыштаф Сапега
Remove ads

Мікалай Крыштаф Сапега (1613 — 2 чэрвеня 1639, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Польны пісар літоўскі (у 1639).

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з чарэйскай лініі Сапегаў, сын Крыштафа Стэфана і Ганны з Галоўчынскіх. Пасля смерці бацькі ў 1627 годзе выхоўваўся дзядзькам Аляксандрам Дажбогам Сапегам. У 1634 годзе вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве.

У 1638 годзе быў паслом на Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага і яго маршалкам, а ў 1639 годзе атрымаў урад польнага літоўскага пісара.

У 1637 годзе ажаніўся з Сюзанай (пам. 1660), дачкой смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага. Меў сына Ежы, палкоўніка каралеўскага.

Памёр 2 чэрвеня 1639 года ў Вільні, магчыма, атручаны жонкай. Сюзана пасля смерці мужа ўзяла другі шлюб з троцкім кашталянам Янам Анзельмам Вільчкам.

Remove ads

Зноскі

1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 128.

3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 104. — ISBN 978-83-65880-49-9

4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 65. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

5. Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 202.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads