Смаленскі езуіцкі калегіум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаленскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова, якая існавала ў Смаленску ў 1620—54 гады.
Гісторыя
Узнік на аснове езуіцкай рэзідэнцыі, якую заснаваў у 1611 годзе ваявода смаленскі Аляксандр Гасеўскі, фундацыю павялічыў кароль Жыгімонт Ваза. У 1619—21 гады пабудаваны драўляны касцёл. У 1617 адчыніўся клас граматыкі, пасля — паэтыкі, у 1625 — рыторыкі, у 1641 — маральнай тэалогіі (для святароў), у 1644 — філасофіі, матэматыкі і фізікі. У 1646 годзе было 700 вучняў, у тым ліку шмат праваслаўных. Дзейнічала бурса для незаможных.
Remove ads
Літаратура
- Сцебурака А. М. Смаленскі езуіцкі калегіум: гісторыя і кнігазбор // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Выпуск 9. Мінск: НББ, 2007.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads