Аляксандр Градэцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Градэ́цкі (21 мая 1802 — 2 мая 1869) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
У 1819—1822 гадах вучыўся ў Крамянецкім ліцэі (Польшча). У 1824 годзе стажыраваўся ў Варшаве ў архітэктара Пятра Айгнера. У 1829—1861 гадах працаваў на Гродзеншчыне.
Творчасць
Аўтар праектаў царквы і сядзібы ў Зэльве, жылога дома і свірана ў Дзярэчыне (1829), прыходскага касцёла ў Ваўкавыску (1836, не ажыццёўлены), сядзібы ў Гнезне (1830-я гады), палаца і капліцы ў Масалянах (1845—1850), флігеля і капліцы ў Крамяніцы (1855—1861).
- Свята-Троіцкая царква ў Зэльве
- Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў у Гнезне
- Палац у Масалянах. Малюнак Н. Орды
- Могілкавая капліца ў Крамяніцы
Remove ads
Літаратура
- Градэцкі Аляксандр // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads