Свята-Троіцкая царква (Зэльва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на рагу вуліц Кастрычніцкай і Савецкай.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1815 годзе як уніяцкая царква па праекце архітэктара Аляксандра Градзецкага на падмурку старажытнай драўлянай праваслаўнай царквы, датаванай па адных крыніцах 1434, па іншых — 1443 годам.
Ёсць думка, што будынак царквы — гэта перабудаваны тэатр Сапегаў[1].
У 1860-я гады царква была адрамантавана інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім[2].
У 1904—1909 гадах перабудавана святарам Іосіфам Янкоўскім на сродкі Сінода і ахвяраванні вернікаў, па праекце архітэктара Івана Плотнікава[3]. Тады ж была дабудаваная званіца і ў 1910 годзе храм зноў асвячоны як праваслаўны епіскапам Міхаілам.
Доўгі час пастаяннай прыхаджанкай царквы была беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. У памяць аб ёй на тэрыторыі храма ўсталяваны помнік.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры з элементамі псеўдарускага стылю. Да цаглянага аднанефавага прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёма далучаны квадратная званіцай і паўкруглая апсіда. Дах двухсхільны. Пад ім па перыметры праходзіць карніз. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца невысокая, двух’ярусная, з лучковымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане.
Унутраная планіроўка амаль цалкам зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. Столь плоская, падшыўная.
Remove ads
Зноскі
- Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 75
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads