Аляксандр Яўгенавіч Гур’янаў
беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Яўге́навіч Гур’я́наў (нар. 8 снежня 1972, г. Ламаносаў, Ленінградская вобласць, РСФСР) — беларускі дыпламат, першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2020—2021).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 снежня 1972 года ў г. Ламаносаў (РСФСР).
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1994). У 1993—1997 гадах працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спецыялістам, начальнікам і намеснікам начальніка ўпраўлення па крэдытах і інвестыцыях. У 1997—1999 гадах працаваў другім сакратаром у пасольстве ў Рэспубліцы Польшча, у 1999—2002 гадах — саветнікам у пасольстве ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 2002—2006 гадах быў начальнікам упраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
19 студзеня 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя[1]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 лістапада 2010 года[2].
У лютым 2011 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[3].
22 снежня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый па сумяшчальніцтве[4].
3 сакавіка 2016 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве[5].
29 ліпеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сан-Марына па сумяшчальніцтве[6].
20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[7].
З 24 жніўня 2020 года па 29 кастрычніка 2021 года[8] займаў пасаду першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Узнагароды
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[9].
Зноскі
- Указ Президента Республики Беларусь от 4 ноября 2010 г. № 563 «Об освобождении от должности А. Е. Гурьянова»(недаступная спасылка) (руск.)
- Прыняцце кадравых рашэнняў . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 06.03.2016.
- Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (29 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2019.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 282 «Об А. Е. Гурьянове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads