Аляксандр Уладзіміравіч Класкоўскі

беларускі журналіст, палітычны агляднік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Уладзіміравіч Класкоўскі (нар. 1958, в. Новы Двор, Мінскі раён) — беларускі журналіст, палітычны агляднік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН.

Хуткія факты Аляксандр Уладзіміравіч Класкоўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1958 г. у вёсцы Новы Двор Мінскага раёна[1].

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1980 годзе.

Працаваў рэпарцёрам, аглядальнікам, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара ў штодзённых газетах. Быў рэдактарам моладзевага часопіса «Рабочая смена» («Парус»), адказным сакратаром газеты «Звязда», рэдактарам газеты «Знамя юности», намеснікам рэдактара «Народнай газеты»[1].

Быў адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі і першым галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты Белорусские новости (Naviny.by), рэдактарам аналітычнага бюлетэню інфармацыйнай кампаніі БелаПАН[1]. Выступае каментатарам у праграмах беларускай службы «Радыё Свабода», «Польскага радыё», тэлеканала «Белсат» і шэрагу іншых беларускіх і замежных СМІ.

Remove ads

Сям'я

Двойчы быў у шлюбе, мае чацвёра дзяцей[2].

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads