Аляксандр Пятровіч Мякіннік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Пятровіч Мякіннік (17 ліпеня 1968, в. Хмелеўка, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Аляксандр Пятровіч Мякіннік, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 ліпеня 1968 года ў в. Хмелеўка Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў тынкоўшчыкам-абліцоўшчыкам-плітачнікам у БМУ № 5 г. Мінска. Служыў у войсках МУС СССР. Працаваў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, выбіраўся дэпутатам Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў і Мінскага раённага Савета дэпутатаў, працаваў намеснікам старшыні Мінскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

З'яўляецца членам савета Мінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Выбіраўся дэлегатам трэцяга і чацвёртага Усебеларускіх народных сходаў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads