Аляксандр Мікалаевіч Стома

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Стома (нар. 8 чэрвеня 1965, г. Дзісна, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Стома, дэпутат Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1965 года ў г. Дзісне Мёрскага раёна Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; прайшоў перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнага навучання, урач-арганізатар аховы здароўя[1].

Працаваў урачом-отарыналарынголагам у МСЧ ВА «Бабруйскшына»; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 1 г. Наваполацка; урачом-ардынатарам лор-аддзялення Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 2 ААТ «Нафтан»; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы[1].

Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Полацкай сельскай акругі № 28. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].

Удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2016»[1].

Сям’я

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads