Аляксандр Мікалаевіч Сяроў

кампазітар і музычны крытык From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Мікалаевіч Сяроў
Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Сяро́ў[4] (руск.: Александр Николаевич Серов; 11 (23) студзеня 1820 — 20 студзеня (1 лютага) 1871) — рускі кампазітар і музычны крытык. Бацька мастака Валянціна Сярова.

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Сяроў, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Партрэт А. М. Сярова, выкананы яго сынам В. Сяровым
Thumb
Мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў А. М. Сяроў (Васільеўскі востраў, Санкт-Пецярбург)

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і чыноўніка. У дзіцячым узросце вучыўся музыцы ў піяністкі А. Р. Жабялёвай[5]. У канцы 1827 года Аляксандр Сяроў быў змешчаны прыходзячым вучнем у пансіён, потым вучыўся ў Першай Санкт-Пецярбургскай класічнай гімназіі і ў 1835 годзе перавёўся ў Імператарскае вучылішча правазнаўства[5]. Вучылішча скончыў у 1840 годзе. У час вучобы зблізіўся з У. В. Стасавым. У 1840 годзе прыняты чыноўнікам IX класа ў канцылярыю крымінальнага дэпартамента Сената[5]. У 1845 годзе займаў пасаду сакратара 4-га дэпартамента Сената[6]. У кастрычніку 1845 года А. М. Сяроў атрымаў прызначэнне ў Сімферопаль. Займаў пасаду памочніка старшыні Таўрычаскай крымінальнай палаты. У 1848 годзе пакінуў службу ў Сімферопалі і з’ехаў у Санкт-Пецярбург з надзеяй уладкавацца на працу ў іншым ведамстве[5]. Матэрыяльная незабяспечанасць і патрабаванні бацькі прымусілі Сярова заняць пасаду таварыша старшыні суда ў Пскове[5]. Праз два гады ён зноў пакінуў службу і вярнуўся ў Санкт-Пецярбург[5], працаваў у 1855—1869 гадах у Міністэрстве юстыцыі[6], Міністэрстве ўнутраных спраў, цэнзарам замежнай карэспандэнцыі на Санкт-Пецярбургскім паштамце. Са службы быў звольнены ў чыне правадзейнага стацкага саветніка[6].

У 1851 годзе А. М. Сяроў пачаў кар’еру музычнага крытыка, друкаваўся ў часопісах «Современник», «Сын отечества», «Библиотека для чтения», «Пантеон». У 1856—1860 гадах фельетаніст у часопісе «Му­зы­каль­ный и те­ат­раль­ный вест­ни­к». У 1867—1868 гадах разам з жонкай В. С. Сяровай выдаваў часопіс «Му­зы­ка и те­атр», да 1880 года — хранікёр часопіса «Journal de St. Péter­sbourg»[6]. У 1858 і 1859 гадах наведаў Ф. Ліста ў Веймары, упершыню наведаў пастаноўкі опер Р. Вагнера і ў Цюрыху пазнаёміўся з ім асабіста[6].

У 1868 годзе А. Сяроў прачытаў цыкл лекцый у Маскве, а ў 1870 годзе прысутнічаў дэлегатам ад Рускага музычнага таварыства ў Вене на ўрачыстасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння Л. Бетховена.

Памёр Аляксандр Мікалаевіч Сяроў у Санкт-Пецярбургу 1 лютага 1871 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры[5].

Remove ads

Творчасць

А. М. Сяроў шмат займаўся музыкай, іграў на фартэпіяна, віяланчэлі і іншых інструментах. Самастойна авалодаў кампазіцыяй, вывучаў філасофію, мастацкую і музычную літаратуру. Найбольш вядомы як оперны кампазітар. Першыя яго кампазітарскія працы адносяцца да 1840-х гадоў (няскончаная опера «Мельнічыха з Марлі» і іншыя)[7]. Выступаў за рэалізм, пашырэнне опернай тэматыкі, асваенне новых жанраў (у тым ліку, гісторыка-легендарнай і народна-бытавой оперы), вылучаўся веданнем музычнай драматургіі, уменнем спалучаць музыку са сцэнічным дзействам. Музыку разглядаў як асаблівую паэтычную мову, здольную адлюстроўваць разнастайнае кола пачуццяў, ідэй і ўяўленняў.

А. М. Сярову належаць оперы «Юдзіф» (на біблейскі сюжэт, 1863, пастаўлена ў Марыінскім тэатры), «Рагнеда» (на сюжэт з рускай гісторыі, 1865, Марыінскі тэатр), «Варожая сіла» (па п’есе А. М. Астроўскага «Не так жыві, як хочацца», завершана В. Сяровай і М. Салаўёвым і пастаўлена ў 1871 годзе[4] ўжо пасля смерці кампазітара ў Марыінскім тэатры[7]). Таксама напісаў дзве кантаты для салістаў, хору і аркестра, творы для аркестра, камерна-інструментальныя ансамблі, сімфоніі, санаты, п’есы для фартэпіяна, рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка для спектакляў і інш.

А. М. Сяроў быў адным з заснавальнікаў рускай музычнай крытыкі. Першыя крытычныя матэрыялы (шэраг аглядаў музычна-тэатральнага і музычнага жыцця Санкт-Пецярбурга) апублікаваў у часопісе «Современник» у 1851 годзе. Сярод літаратурна-крытычных прац А. М. Сярова «Опыт технической критики над музыкою М. И. Глинки» (1859), «Те­ма­тизм увер­тю­ры к опе­ре „Ле­о­но­ра“» (1861), «Де­вя­тая сим­фо­ния Бет­хо­ве­на, её склад и смысл» (1868) і іншыя; працы пра творчасць А. Даргамыжскага, Р. Вагнера, Л. Бетховена, В. А. Моцарта і іншых кампазітараў. Крытычным працам А. М. Сярова ўласцівы шчырасць меркаванняў, літаратурны тэмперамент, вастрыня і палемічнасць[7].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads