Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч (7 чэрвеня 1963, в. Верхні Церабяжоў, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 чэрвеня 1963 года ў в. Верхні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Маскоўскі інстытут камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва, інжынер-горадабудаўнік.
Працаваў майстрам, інжынерам, галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара Столінскага РВА ЖКГ; начальнікам УП «Столінская ДБПМК-32».
З'яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі», юбілейнымі медалямі «Воіну-інтэрнацыяналісту», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана», «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана», знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads