Аляксандр Міцкевіч
брат Адама From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Юльян Міцкевіч (11 жніўня 1801, х. Завоссе, Гродзенская губерня — 1871, Гродзенская губерня) — юрыст, прафесар права. Малодшы брат паэта Адама Міцкевіча.
Remove ads
Біяграфія
Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе.
У 1823 годзе з адзнакай закончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У час студэнцтва актыўна дзейнічаў у таварыстве філарэтаў, за што быў арыштаваны і ў лістападзе 1823 года — красавіку 1824 года адбываў зняволенне ў кляштары францысканцаў у Вільні. Адзін год працаваў у канцылярыі лясных спраў Валынскай губерні.
У 1825 годзе ўдасканальваў юрыдычную адукацыю ў Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах, дзе быў узнагароджаны як лепшы студэнт і ў 1826 годзе атрымаў званне «Магістр заканадаўчага і царкоўнага права».
Шэсць гадоў быў выкладчыкам рымскага і літоўска-польскага права ў Крамянецкім ліцэі (Украіна).
У год адкрыцця Кіеўскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра абраны членам навуковай рады і прафесарам рымскага права ўніверсітэта.
Са студзеня 1838 года — прафесар і дэкан юрыдычнага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта. У жніўні 1858 года сышоў на пенсію і, вярнуўшыся ў родныя краі, набыў невялікі маёнтак Губерня пад Кобрынам, дзе пражыў больш 10 гадоў.
Тут ён працягваў займацца гісторыка-літаратурнай дзейнасцю. У перапынках паміж гаспадарчымі справамі рыхтаваў да друку навуковыя працы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага права». Выдаў у Варшаве вучэбны дапаможнік па «Літоўскім Статуце» — «Пра ўплыў рымскага права на літоўска-польскае і расійскае заканадаўства». Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфію сялян Кобрынскага павета».
За гады жыцця на Кобрыншчыне сям’ю Міцкевічаў неаднойчы наведвалі пляменнікі — дзеці Адама Міцкевіча — Уладзіслаў (упершыню наведаў Кобрын у 1861), Марыя (у 1862), пазней — Юзаф.
Аляксандр Міхайлавіч перажыў свайго старэйшага брата Адама на 16 гадоў. Высока цаніў яго як паэта. Сабраў велізарную бібліятэку ў памяць брата і перадаў у Кобрынскі хрысціянскі храм і Варшаўскую Акадэмію навук. Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфіі сялян Кобрынскага павета».

Памёр Аляксандр Міхайлавіч Міцкевіч 16 лістапада 1871 года і пахаваны на старых кобрынскіх могілках каля Петра-Паўлаўскай царквы.
Remove ads
Ушанаванне памяці
Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў, дзе пахаваны Аляксандр, яго жонка Тэрэза і сын Францішак. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads