Аляксандр Андрэевіч Нямірка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Нямірка (нар. 8 лютага 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, пазней апыныўся ў структуры барысаўскага БАТЭ, дзе з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў за БАТЭ 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), правёўшы на полі ўсе 120 хвілін.
У сакавіку 2019 года на права арэнды далучыўся да «Гомеля»[4]. У «Гомелі» таксама стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 мая 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з магілёўскім «Дняпром» (1:1). У ліпені 2019 года вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[5], да канца года гуляў за дубль.
У красавіку 2020 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпром»[6], якому дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе. У лютым 2021 года падпісаў паўнавартасны кантракт з магілёўскім клубам[7]. Сезон 2021 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2022 застаўся ў камандзе, якая стала выступаць у Вышэйшай лізе, і неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дняпро»[8] і адправіўся на прагляд у «Іслач».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў адпаведна ў адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads