Аляксандр Іванавіч Паляйчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Паляйчук (15 ліпеня 1955, в. Ладараж, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Паляйчук, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 ліпеня 1955 года ў в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Матэматыка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці.

Працаваў настаўнікам матэматыкі Парскай васьмігадовай школы; дырэктарам Асабовіцкай васьмігадовай школы; намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Пінскага раёна; інструктарам Пінскага раённага камітэта партыі; старшынёй СВК «Лапаціна» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads