Аляксандр Паўлавіч Брулоў

рускі мастак і архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Паўлавіч Брулоў
Remove ads

Аляксандр Паўлавіч Брулоў (29 лістапада 1798, Санкт-Пецярбург — 9 (21) студзеня 1877, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак і архітэктар. Прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Старэйшы брат Карла Брулова.

Хуткія факты Аляксандр Паўлавіч Брулоў, Дата нараджэння ...
Thumb
Будынак штаба Гвардзейскага корпуса ў Санкт-Пецярбургу
Remove ads

Раннія гады

Аляксандр Паўлавіч Брулоў нарадзіўся ў сям'і «акадэміка арнаментальнай скульптуры» Паўла Іванавіча Бруло  (руск.)[2].

Разам з малодшым братам Карлам у 1809 годзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў за казённы кошт, а ў 1822 годзе за кошт Таварыства заахвочвання мастацтваў  (руск.) яны былі адпраўленыя на 6 гадоў за мяжу.

Зіму браты правялі ў Мюнхене, а ў маі 1823 года прыбылі ў Рым. З асаблівай любоўю А. П. Брулоў вывучаў разваліны старажытных гарадоў, для чаго у 1824 годзе разам з Аляксандрам Львовым  (руск.) наведаў Сіцылію, а ўвосень таго ж года Пампеі, дзе склаў праект рэстаўрацыі тэрм.

Да 1826 ім былі ўжо выкананы пампейскія тэрмы, у гравюрах Сандса выдадзеныя затым у Парыжы, а тэкст да іх быў надрукаваны на французскай мове толькі ў 1829 годзе. Наступны за тым год Брулоў правёў у Парыжы, дзе слухаў курс механікі ў Сарбоне і наведваў лекцыі Бюона па гісторыі архітэктуры. Адсюль Брулоў ездзіў у Шартр і іншыя гарады, а таксама ў Англію. У 1829 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.

«Пампейскія тэрмы» даставілі Брулову званне архітэктара Яго Вялікасці, члена-карэспандэнта Французскага інстытута, члена Каралеўскага інстытута архітэктараў у Англіі і званне члена акадэмій мастацтваў ў Мілане і Пецярбургу.

Remove ads

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 2 сакавіка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Брюллов Александр Павлович (руск.). на сайте «Прогулки по Петербургу». Праверана 11 снежня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads