Шартр
горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шартр (фр.: Chartres) — горад у Францыі, на рацэ Эр, прэфектура (сталіца) дэпартамента Эр і Луар. Размешчаны за 96 км ад Парыжа ў цэнтральнай Францыі.
Насельніцтва 40,4 тыс. жыхароў (1999), з прыгарадамі — 87 800 жыхароў. Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць; вытворчасць мастацкага шкла, гатовага адзення. Вышэйшая музычная школа. Музей вытанчаных мастацтваў.
Remove ads
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваявання ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагоддзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартрскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамен. Тытул герцага Шартрскага належаў розным сваякам французскіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі Бурбонаў — Генрых IV.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Chartres-de-Bretagne[d], Францыя
Sakurai[d], Японія (22 красавіка 1989)[11]
Віфлеем, Дзяржава Палесціна (10 верасня 1994)[12]
Куска, Перу (21 кастрычніка 1989)[13]
Равена, Італія (15 верасня 1957)[14]
Ронда[d], Іспанія (чэрвень 2025)[15]
Чычэстэр, Вялікабрытанія (28 лютага 1959)[16]
Шпаер, Германія (25 мая 1959)[17]
Эвара, Партугалія (2003)[18]
Славутасці


На пагорку, над старой часткай горада, уздымаецца знакаміты гатычны сабор Нотр-дам, які быў выбудаваны ў рэкордныя тэрміны з 1194 па 1220 год і валодае багатым скульптурным убраннем. Сабор Шартрскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а яго вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads