Аляксандр Паўлавіч Стагорскі
віяланчэліст, музычны педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Паўлавіч Стаго́рскі[1] (сапраўднае прозвішча — Пяцігорскі; руск.: Александр Павлович Стогорский; 26 лютага 1910 — 6 студзеня 1987) — савецкі віяланчэліст і музычны педагог. Прафесар (1961).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Екацярынаслаў (сучасны Дніпро). У 1934 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі М. І. Ямпольскага і ў 1936 годзе аспірантуру пад яго кіраўніцтвам. У 1934—1941 гадах быў салістам Маскоўскай філармоніі, і ў 1934—1948 гадах — салістам Гастрольбюро[2]. У 1936—1941 гадах асістэнт (з 1941 года дацэнт) Маскоўскай кансерваторыі. У 1941—1943 гадах выкладаў ва Уральскай кансерваторыі, у 1946—1954 гадах — у Горкаўскай кансерваторыі, у 1954—1962 гадах — у Беларускай кансерваторыі. У 1963—1984 гадах прафесар Маскоўскага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных.
Remove ads
Творчасць
Шмат выступаў як саліст. Быў першым выканаўцам канцэртаў для віяланчэлі з аркестрам В. А. Залатарова, А. В. Масалова, А. В. Багатырова, якія прысвяцілі яму гэтыя творы. Рэдактар твораў М. Аладава, В. Залатарова, А. Багатырова і іншых кампазітараў[1]. Аўтар выканальніцкіх і тэксталагічных твораў для віяланчэлі, у тым ліку твораў П. І. Чайкоўскага, І. С. Баха, Р. Шумана. Напісаў шэраг артыкулаў па праблемах методыкі ігры на віяланчэлі.
Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў у Маскве (1937, 6-я прэмія).
Remove ads
Зноскі
- Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads