Васіль Андрэевіч Залатароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Андрэевіч Залатароў (7 сакавіка 1872, Таганрог — 25 мая 1964) — рускі і беларускі кампазітар і педагог. Заслужаны артыст Расіі (1932), народны артыст Беларусі (1949). Прафесар (1918).

Хуткія факты Васіль Андрэевіч Залатароў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Прыдворнай пеўчай капэле ў М. Балакірава і А. Лядава, скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1900, клас М. Рымскага-Корсакава). У 1909—33 выкладаў у кансерваторыях і музычна-драматычных інстытутах у Расіі і на Украіне, у 1933—41 вёў клас кампазіцыі ў Беларускай кансерваторыі. Яго вучнямі былі Л. М. Абеліёвіч[3], А. В. Багатыроў, У. У. Алоўнікаў, К. Ф. Данькевіч.

Remove ads

Творчасць

Творча развіваў рэалістычныя традыцыі рускай класічнай музыкі. Напісаў шэраг твораў на матэрыяле фальклору розных народаў, у т.л. ўкраінскага, узбекскага, малдаўскага, туркменскага і інш. У беларускую музычную культуру арганічна ўвайшлі яго балет па матывах народных легенд «Князь-возера» (паст. 1949; на тую ж музыку пастаўлены балеты «Аповесць пра каханне», 1953, і «Палымяныя сэрцы», 1955); сімфонія «Беларусь» (4-я, 1934), танцавальная сюіта і уверцюра-фантазія на беларускія тэмы (1937) для сімфанічнага аркестра; Маленькая сюіта на тэмы заходнебеларускіх народных песень для хору а капэла (1943); цыкл апрацовак народных песень для голасу з сімфанічным аркестрам «Кантрасты» (1939). Сярод іншых твораў: опера «Дзекабрысты» (паст. 1925), 4 кантаты, 6 сімфоній, 6 струнных квартэтаў і інш.

Аўтар манаграфіі «Фуга» (1932) — першай рускамоўнай працы, спецыяльна прысвечанай гэтай музычнай форме.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

• Дзяржаўная прэмія СССР (1950)

Бібліяграфія

• Воспоминания… М., 1957.
• Фуга. 3-е изд. М., 1965.

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1031651632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

3. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads