Аляксандр Пятровіч Даўжэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Пятровіч Даўжэнка
Remove ads

Аляксандр Пятровіч Даўжэнка (укр.: Олександр Петрович Довженко, руск.: Алекса́ндр Петро́вич Довже́нко; 11 верасня 1894, хутар Уюнішча, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны — 25 лістапада 1956, пасёлак Перадзелкіна, Маскоўская вобласць, РСФСР) — украінскі кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Украіны (1939), народны артыст Расіі (1950).

Хуткія факты Аляксандр Пятровіч Даўжэнка, Дата нараджэння ...

У 1957 годзе імем названа кінастудыя імя А. Даўжэнкі.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1914). Вучыўся ва Украінскай акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—1919). У 1926—1928 гадах працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—1941 гадах — на Кіеўскай студыі мастацкіх фільмаў, з 1946 года — на «Масфільме».

Творчасць

Сярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Звяні-гара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакументальныя «Бітва за нашу Савецкую Украіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам з Ю. Сонцавай). Фільмы А. Даўжэнкі філасофскія, рамантычна прыўзнятыя, паэтычныя, з метафарычнасцю кінамовы, блізкія да традыцый украінскага фальклору. Аўтар апавяданняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіяграфічнай аповесці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесцей «Аповесць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956).

Фільм «Зямля» ўвайшоў у спіс 12 лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па версіі Сусветнай выставы 1958 года ў Бруселі.[4]

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1949)
  • Ленінская прэмія (1959, пасмяротна).

Бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1—4. М., 1966—1969.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Alexander Petrowitsch Dowschenko // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads