Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч

рускі савецкі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч
Remove ads

Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч (сапраўднае прозвішча — Папоў; 7 [19] студзеня 1863, станіца Ніж­некурмаярская, Вобласць Войска Данскога — 19 студзеня 1949, Масква) — рускі[4] пісьменнік, журналіст, вайсковы карэспандэнт.

Хуткія факты Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 (19) студзеня 1863 года ў станіцы Ніж­некурмаярская (цяпер Цымлянскага раёна Растоўскай вобласці). Бацька — данскі казак, быў палкавым скарбнікам, есавулам Войска Данскога. Дзіцячыя гады правёў у Польшчы, дзе служыў яго бацька. У 1873 годзе вярнуўся з сям’ёй на Дон у станіцу Усць-Мядзведзіцкую.

Скончыў Усць-Мядзведзіцкую гімназію (1883). Паступіўшы ў 1883 у Пецярбургскі ўніверсітэт, на фізіка-матэматычны факультэт, Аляксандр Папоў трапіў у асяроддзе рэвалюцыйнага студэнцтва, пазнаёміўся з марксізмам. За ўдзел у рэвалюцыйным руху (разам з А. І. Ульянавым) і ў сувязі з замахам на Аляксандра III А. Папоў быў арыштаваны і высланы ў Архангельскую губерню. Падчас ссылкі напісаў у Пінезе сваё першае апавяданне «На крызе», якое было пад псеўданімам Серафімовіч апублікавана ў газеце «Русские ведомости» ў 1889 годзе. Па сканчэнні высылкі А. Серафімовіч жыў на Доне пад наглядам паліцыі, працягваючы сваю літаратурную дзейнасць.

У 1902 годзе перасяліўся ў Маскву, быў удзельнікам літаратурнай групы «Среда». Пазнаёміўся з Максімам Горкім, стаў супрацоўнічаць у выдавецтве «Зна­ние».

У час Першай сусветнай вайны быў вайсковым карэспандэнтам газеты «Русские ведомости».

Безумоўна прыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1918 годзе ўзначальваў літаратурны аддзел газеты «Известия». Член РКП(б) з 1918 года.

З лістапада 1926 па жнівень 1929 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Октябрь». Дэлегат XVI з’езда ВКП (б). Адзін з арганізатараў Саюза пісьменнікаў СССР. У 1934 годзе абраны ў склад Прэзідыума кіравання СП СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).

Памёр 19 студзеня 1949 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (пляцоўка № 1).

Remove ads

Творчасць

Літаратурны дэбют адбыўся ў 1889 годзе[5]. Першая кніга — «Апавяданні і нарысы» (1901). У ранніх творах раскрываў драматызм штодзённай барацьбы чалавека за выжыванне. Серафімовіч дае цвярозы аналіз грамадскіх супярэчнасцей Расіі канца 19 стагоддзя, засноўваючыся на багатым запасе назіранняў з жыцця сялянства, казацтва і іншых пластоў народа[6]. У аповесці «Пяскі» (1908), рамане «Горад у стэпе» (1912) — маральная праблематыка, звязаная з развіццём капіталізму ў горадзе. Раман «Жалезны паток» (1924), у аснове якога гістарычны факт — паход Таманскай арміі ў 1918 годзе це­раз Каўказ­скі хрыбет для ўз’яднання з Чырвонай Ар­міяй, лічыўся класікай сацыялістычнага рэалізму. Аўтар нарысаў пра калектывізацыю (серыя «Па данскіх стэпах», 1931), грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, артыкулаў пра літаратуру.

На беларускую мову яго творы перакладалі С. Іва, П. Місько, С. Хурсік і інш.

Remove ads

Бібліяграфія

• Собр. соч. Т. 1—7. М., 1959—60.

Беларускія пераклады

• Вераб’іная ноч: Алавяданні. Мн., 1930;
• Горад у стэпу. Мн., 1930;
• Жывы астрог: Апавяяанні. Мн., 1930;
• Сопка з крыжамі: Апавяданні. Мн., 1930;
• У нумары. Мн., 1930;
• У сям’і: Апавяданне. Мн., 1930;
• Працавітыя юнакі: Апавяпанні. Мн., 1931;
• Стачка. Мн., 1932; Жалезны паток. 3 выд. Мн., 1936;
• Апавяданні. Мн., 1937 (на вокл.: 1938).

Узнагароды і прэміі

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Серафимович Александр Серафимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Alexander Serafimowitsch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. bigenc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 6 верасня 2019.
5. Русские детские писатели XX века. Биобиблиографический словарь. — С. 400.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads