Пінега (Архангельская вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пінега[2] (руск.: Пи́нега) — пасёлак у Архангельскай вобласці Расіі. Знаходзіцца на правым беразе аднайменнай ракі (правага прытоку Паўночнай Дзвіны), у Пінежскім раёне, але не з’яўляецца яго цэнтрам (райцэнтр — Карпагары). Адміністрацыйны цэнтр сельскага паселішча муніцыпальная акруга Пінежская. Да 1925 года — горад, з 1960 года па 1991 год — пасёлак.
Remove ads
Гісторыя
З XVI ст. Пінега была традыцыйным месцам ссылкі палітычных праціўнікаў царскага, а затым і савецкага, рэжымаў. Тут апошнія гады жыцця правёў князь Васіль Галіцын, фаварыт царэўны Соф’і, памёр у 1714 годзе і пахаваны ў Краснагорскім мужчынскім манастыры на Чырвонай Горцы (самым высокім месцы Пінежскага раёна за 15 км ад Пінегі).
Сярод вядомых тутэйшых рускіх катаржан таксама рэвалюцыянеры Клімент Варашылаў (быў сасланы ў Пінегу ў 1907 годзе)[3], і Аляксей Рыкаў, а таксама Аляксандр Папоў (Серафімовіч), у 1887—1901 гадах. У Пінезе пад псеўданімам Аляксандр Серафімовіч ён напісаў сваё першае апавяданне «На крызе». Тут таксама адбываў ссылку будучы палярны даследчык Рудольф Самайловіч. Увосень 1911 года ў Пінегу сасланы вядомы рускі пісьменнік-рамантык Аляксандр Грын (сын паўстанца 1863 года з Дзісенскага павета Стэфана Грынеўскага). У апавяданні «Сто вёрст па рацэ» ён апісаў шлях з Пінегі ў Архангельск.
У 1853—1855 гадах тут адбываў ссылку (фактычна, катаргу) вядомы журналіст і выдавец Рамуальд Падбярэскі. На пачатку 1851 году яго арыштавалі ў Варшаве разам з супрацоўнікамі яго літаратурнага гадавіка, і пратрымаўшы 4 месяцы ў варшаўскай цытадэлі, выслалі ў Архангельск, паводле царскага загаду. У чым была іх віна, няясна дагэтуль. Імаверна, справа была толькі ў «крамольным» ладзе думак. Першыя два гады Падбярэскі працаваў у губернскім цэнтры надзорцам урадавай друкарні, і нягледзячы на шок, спачатку не губляў духу — строіў літаратурныя планы, ліставаўся з сябрамі. Але губернатар, палічыў такое становішча ссыльнага занадта камфортным, саслаў яго ў Пінегу, дзе не было ніякіх інтэлектуальных заняткаў. Гэты час быў самым дном мікалаеўскага самаўладдзя, апошнімі гадамі «Змрочнага сямігоддзя» (1848—1855), і Падбярэскі не ўбачыў яго канца. Звар’яцеў ад непасільнай фізічнай працы, кепскага харчавання і безнадзейнасці. Толькі тады ўлады вярнулі яго ў Архангельск — у псіхіятрычны шпіталь. На самым пачатку аляксандраўскай «адлігі» сваякі Падбярэскага дамагліся для яго права вярнуцца са ссылкі, аднак зрабіць гэта ён ужо не паспеў, памёр у шпіталі 10 кастрычніка 1856 года.[4]
Камуністычныя ўлады СССР працягнулі традыцыю, у сталінскія гады тут знаходзілася аддзяленне ГУЛАГу. Тут утрымлівалі вязняў і ссыльных з розных рэгіёнаў СССР, а таксама іншаземцы (дзеячы камуністычнага руху) — палякі, украінцы, беларусы, італьянцы і іншыя. Тры гады тут правёў на «вольным пасяленні» ксёндз Вінцэнт Ільгін, ураджэнец Латгаліі, які з 1910 года быў пробашчам у Чачэрску, пазней дэканам Гомельскім (у дэканат уваходзілі таксама Харкаў, Чарнігаў і іншыя парафіі на паўночнага ўсходу Украіны). У жніўні 1926 года намінаваны апостальскім адміністратарам паўднёвай часткі Магілёўскай архідыяцэзіі (з сядзібай у Харкаве), а ў кастрычніку 1926 года арыштаваны ДПУ за набажэнствы ў розных парафіях без дазволу ЗАГС. Да пачатку 1927 года ўтрымліваўся ў зняволенні без суда, затым атрымаў прысуд на 3 гады лагераў (якія адбываў на Салавецкіх астравах), пасля накіраваны ў Пінегу. Вызвалены ў 1933 годзе па абмене вязнямі, выехаў у Польшчу. Свае ўражанні ад ГУЛАГу апісаў у кнізе «Успаміны святара з Салаўкоў»[5].
У 2017 годзе тут адбыўся летнік польскіх харцэраў, якія ўпарадкавалі мясцовыя могілкі — пахаванні вязняў, усталявалі каталіцкія крыжы[6].
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Георгій Іванавіч Пятроў (1912—1987) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і аэрадынамікі, акадэмік Акадэміі навук СССР, Герой Сацыялістычнай Працы[15].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
