Павел Андрэевіч Місько
пісьменнік, перакладчык, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Андрэевіч Місько (14 сакавіка 1931, Старцавічы, Слуцкі раён — 9 чэрвеня 2011[1], Мінск[2]) — беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959—1964 гадах — уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці, у 1964—1967 — літаратурны супрацоўнік «Сельскай газеты», у 1967—1971 — загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971—1972 — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». З 1972 года — загадчык рэдакцыі прозы, у 1976—1980 гадах — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968 года.
Remove ads
Творчасць
Друкуецца з 1954 года. Як пісьменнік дэбютаваў апавяданнем у 1958 годзе (альманах «Брэст»). Першы зборнік апавяданняў і аповесцей «Калодзеж» (1967). Кнігі нарысаў «Гаспадыні свайго лёсу» (1968), «Дрэва жыцця» (1973), аповесць «Ціхае лета» (1973), раман «Градабой» (1980) прысвечаны пасляваеннай вёсцы. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны адлюстраваў у аповесцях «Поезд ішоў на захад» (1972), «Калянае лісце» (1974), рамане «Мора Герадота» (1976). Ваеннае і пасляваеннае жыццё паказаў у рамане «Хлопцы, чые вы будзеце…» (ч. 1-2, 1990-94). Аўтар дэтэктыўна-фантастычнай аповесці «Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць» (1999). Творчасці Паўла Місько ўласцівыя ўвага да бытавой стыхіі народнага жыцця, шчырыя адносіны да чалавека працы, жывое шматколернае народнае слова.
Аўтар зборнікаў сатыры і гумару «Дзівак-чалавек» (1972), «Чэрці ў коміне» (1978), «Вясельны марафон» (1984), «Лекцыя з падвывам» (1988), «Развітальная гастроль» (1991), аднаактовых п’ес «Ліха крадзецца ціха» (1976), «Канфлікт мясцовага значэння» (калектыўны зборнік «Радзіма мая дарагая», 1989) і інш.
У творы для дзяцей уваходзіць прыгодніцкі і фантастычны элемент (кнігі «Падарожжа ў калгас», 1970; «Зямля ў нас такая», 1971; «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі», 1972; «Прыгоды Бульбобаў», 1977; «Грот афаліны»,1985; «Эрпіды на планеце Зямля», 1987; «Прыйдзі, дзень-залацень!», 1993, і інш.).
Пісаў вершы. Выдаў зборнік «Ружовыя ліўні» (2001), раман у вершах «Пакуль зямлю мілуе сонца…» (2005).
Пераклаў на беларускую мову паэму М. Гогаля «Мёртвыя душы», казку П. Яршова «Канёк-гарбунок», паасобныя творы У. Цендракова, У. Лічуціна, Я. Носава, В. Бялова, К. Чукоўскага, перакладаў таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1991.
- «Адмаўленне ад крыжа». Кніга нарысаў. 1964 г.
- «Калодзеж». Зборнік апавяданняў і аповесцей. 1967 г.
- «Гаспадыні свайго лёсу». Кніга нарысаў. 1968 г.
- «Падарожжа ў калгас». Дакументальная аповесць. 1970 г.
- «Зямля ў нас такая». Кніга прозы для дзяцей. 1971 г.
- «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі». Кніга прозы для дзяцей. 1972 г.
- «Дзівак-чалавек». Зборнік гумару. 1972 г.
- «Дрэва жыцця». Кніга нарысаў. 1973 г.
- «Калянае лісце». Зборнік апавяданняў і аповесцей. 1974 г.
- «Мора Герадота». Раман. 1976 г.
- «Прыгоды Бульбобаў». Кніга прозы для дзяцей. 1977 г.
- «Чэрці ў коміне». Зборнік гумару. 1978 г.
- «Градабой». Раман. 1980 г.
- «Вясельны марафон». Зборнік гумару. 1984 г.
- «Грот афаліны». Кніга прозы для дзяцей. 1985 г.
- «Эрпіды на планеце Зямля». Кніга прозы для дзяцей. 1987 г.
- «Лекцыя з падвывам». Зборнік гумару. 1988 г.
- «Хлопцы, чые вы будзеце…». Раман. Кніга першая. 1990 г.
- «Мёртвыя душы». Пераклад на беларускую мову паэмы М. В. Гогаля. 1990 г.
- «Развітальная гастроль». 1991 г.
- «Прыйдзі, дзень-залацень!». Казкі дзеда Аўласкі і бабы Параскі.1993 г.
- «Хлопцы, чые вы будзеце…». Раман. Кніга другая. 1994 г.
- «Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць». Аповесць (часопісны варыянт).1999 г.
- «Ружовыя ліўні». Зборнік вершаў. 2001 г.
- «Пакуль зямлю мілуе сонца…». Раман у вершах. 2005 г.
- «Прыгавораны да жыцця». Апавяданне, аповесці. 2007.
- «Востраў „Мёртвая галава“». Аповесць.
- «Зялёныя змеі». Аповесць.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads