Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук
расійскі вайсковец, беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сцяпанавіч Рагачу́к (нар. 1 лютага 1965, Шыповічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта (2014[1]–2023[2]). Палкоўнік запасу.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 лютага 1965 года ў вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і педагогаў.
У 1985 годзе скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча і быў накіраваны для праходжання службы ў Афганістан. Па 1998 год служыў на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі. У 1998—2000 гадах выкладаў у Самарскім аэракасмічным універсітэце.
У 2000 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Кобрынскім райвыканкаме начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай працы, намеснікам старшыні выканкама.
У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама. На гэтай пасадзе ён стаў вядомым тым, што ўвёў па серадах абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыі[3].
У 2010 годзе заняў пасаду главы адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста. У інтэрв’ю пасля прызначэння заявіў, што: «мы з часам, канешне, але ўсё роўна пяройдзем на беларускую мову», хоць большасць грамадзянаў цяпер карыстаецца «расійскай мовай»[3].
У 2012 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
14 кастрычніка 2014 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Аляксандра Рагачука старшынёй Брэсцкага гарвыканкама. 15 кастрычніка 2014 года прызначэнне было падтрымана дэпутатамі гарсавета.
У час «Марша недармаедаў» 2017 года, накіраванага супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і эканамічнай палітыкі ўлад, Аляксандр Рагачук нечакана запрасіў на гутарку ў актавую залу гарвыканкама пратэстоўцаў, якія сабраліся каля будынка[4]. На перамовах пратэстоўцы выказалі яму патрабаванне адмяніць дэкрэт, на што Рагачук паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам»[5].
27 сакавіка 2023 года была дадзена згода на прызначэнне мэрам Брэста Сяргея Лабадзінскага. Аляксандр Рагачук з 28 сакавіка 2023 года пайшоў у адстаўку з дзяржаўнай службы.
У маі 2023 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў[6].
20 жніўня 2024 года на пасяджэнні прэзідыума Савета Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў члены прэзідыума Савета прагаласавалі за вызваленне ад пасады старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Рагачука па пагадненні бакоў у сувязі з яго заявай[7].
Remove ads
Узнагароды
- медаль «За адвагу» (СССР).
- Медаль «За баявыя заслугі».
- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2019)[8].
- медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[9].
Сям’я
Жанаты, мае дачку.
Зноскі
- Стала вядома, за што звольнілі мэра Брэста Рагачука і куды яго прызначаць . Наша Ніва (27 сакавіка 2023).
- Некалькі тысяч людзей далучыліся да шэсця пратэсту ў Брэсце АНЛАЙН . Наша Ніва (5 сакавіка 2017). Праверана 7 сакавіка 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads