Аляксандр Іванавіч Сягоднік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Сягоднік (30 чэрвеня 1956, в. Хілякі, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1956 года ў в. Хілякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст дзяржаўнага кіравання.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сушанскай васьмігадовай школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці; арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Матырынскай сярэдняй школы Лепельскага раёна; загадчыкам аддзела адукацыі Лепельскага райвыканкама; інструктарам Віцебскага абкама КПБ; генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога аб'яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі; старшынёй Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама; начальнікам упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads