Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф
Remove ads

Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф (23 чэрвеня (4 ліпеня) 1782, Рэвель, Расійская імперыя — 23 верасня (5 кастрычніка) 1844, Пецярбург) — граф (1832), расійскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, генерал-ад'ютант (1819), генерал ад кавалерыі (1829), член Дзяржаўнага савета (1830).

Хуткія факты Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з ліфляндскага дваранскага роду, бацька генерал ад інфантэрыі, рыжскі вайсковы губернатар Х. І. Бенкендорф, маці народжаная баранэса Ю. Шылінг фон Канштат, блізкая сяброўка дзяцінства імператрыцы Марыі Фёдараўны.

У 1798 паступіў на службу ўнтэр-афіцэрам у Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк, неўзабаве быў узведзены ў прапаршчыкі і прызначаны флігель-ад’ютантам. Баявую кар’еру пачаў на Каўказе ў 1803, затым з поспехам удзельнічаў у напалеонаўскіх войнах і ў баявых дзеяннях з туркамі. У 1807 узведзены ў палкоўнікі. Падчас Айчыннай вайны 1812 знаходзіўся ў першым партызанскім атрадзе генерала Ф. Ф. Вінцінгеродэ і за поспехі атрымаў чын генерал-маёра. Пасля пакідання французамі Масквы стаў першым камендантам вызваленага горада.

Камандуючы кавалерыйскім атрадам, вызначыўся ў кампаніях 18131814. У 1819 быў узведзены ў генерал-ад’ютанты і прызначаны начальнікам штаба гвардзейскага корпуса. Актыўны ўдзельнік задушэння паўстання дзекабрыстаў. C 1826 атрымаў прызначэнне ў Сенат і займаў пост шэфа корпуса жандараў і начальніка Трэцяга аддзялення ўласнай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі.

За гады службы, быў адначасова і камандуючым Галоўнай кватэры, стаў блізкай і даверанай асобай Мікалая I, быў спадарожнікам у яго падарожжах. Суправаджаў імператара ў яго паездцы на тэатр ваенных дзеянняў супраць туркаў ў 1828—1829 і быў вылучаны ў генералы ад кавалерыі. У 1832 узведзены ў графскую годнасць. У кола яго службовых абавязкаў уваходзіла ўскладзеная на яго імператарам цэнзура сачыненняў А. C. Пушкіна.

Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Пецярбургу.

Remove ads

Зноскі

1. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 251, кат.№ 7968. — 360 с.
2. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 251, кат.№ 7968. — 360 с.
3. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.

4. Кругасвет — 2000.

5. Бенкендорфъ // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 695–697.

6. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads