Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі
(XV ст.) князь пскоўскі і наўгародскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Чартары́йскі (пам. не раней за 1477) — вялікалітоўскі арыстакрат.
З роду князёў Чартарыйскіх, сын яго пачынальніка князя Васіля.
Вялікі канюшы літоўскі (зг. 1440) вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Незадаволены палітыкай гаспадара, разам з братамі Іванам і Міхаілам арганізаваў змову і забіў вялікага князя Жыгімонта. Уцёк у Маскву.
Намеснік вялікага князя маскоўскага ў Пскове (1443—1447, 1456—1460) і Ноўгарадзе (1447—1456).
У 1461 годзе вярнуўся ў ВКЛ і атрымаў ад вялікага князя Казіміра Лагойск, Асташын, Камянец.
У 1452 годзе ажаніўся ў Ноўгарадзе з княжной Марыяй, дачкой князя Дзмітрыя Шамякі, якая раптоўна памерла ў 1456 годзе. У другім шлюбе, напэўна, пасля 1461 года быў з Марынай, дачкой свайго лагойскага баярына Солтана.
Род Аляксандра Чартарыйскага — лагойская галіна Чартарыйскіх, па мячы згасла на яго сыне Сямёне ў XVI ст.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads