Аляксандр Янай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Янай
Remove ads

Аляксандр Янай (іўр.: אלכסנדר ינאי) (12576 да н. э.[1]) — іўдзейскі цар з дынастыі Хасманеяў. Сын Іаана Гіркана. Калі да ўлады прыйшоў яго брат Арыстабул, Аляксандра пасадзілі ў турму. Пасля смерці Арыстабула ён не толькі быў вызвалены, але ажаніўся з Саламеяй (удавой памерлага брата) і ўзышоў у 103 г. да н.э. на прастол.

Хуткія факты Аляксандр Янай, Цар Іўдзеі ...

У перыяд яго кіравання Іўдзея усталявала гегемонію над усёй тэрыторыяй старажытных Ізраільскіх земляў, у тым ліку ў 99 г. да н.э. была заваявана Газа[2]. Ва ўнутранай палітыцы Аляксандр абапіраўся на садукеяў, чым выклікаў незадаволенасць і паўстанне фарысеяў, якое, зрэшты, было жорстка падушана з дапамогай замежных наймітаў[3]. У гэтай грамадзянскай вайне загінула больш за 50 тысяч яўрэяў[4].

Янай памёр у 76 годзе да н.э. падчас паходу ў Іарданію. Пасля яго краінай на працягу 9 гадоў кіравала яго ўдава[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Штереншис М. Евреи: история нации. — Герцлия: Исрадон, 2008. — С. 148. — 560 с. 5 000 экз. ISBN 978-5-94467-064-9.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads