Аляксандр Янай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Янай (іўр.: אלכסנדר ינאי) (125—76 да н. э.[1]) — іўдзейскі цар з дынастыі Хасманеяў. Сын Іаана Гіркана. Калі да ўлады прыйшоў яго брат Арыстабул, Аляксандра пасадзілі ў турму. Пасля смерці Арыстабула ён не толькі быў вызвалены, але ажаніўся з Саламеяй (удавой памерлага брата) і ўзышоў у 103 г. да н.э. на прастол.
У перыяд яго кіравання Іўдзея усталявала гегемонію над усёй тэрыторыяй старажытных Ізраільскіх земляў, у тым ліку ў 99 г. да н.э. была заваявана Газа[2]. Ва ўнутранай палітыцы Аляксандр абапіраўся на садукеяў, чым выклікаў незадаволенасць і паўстанне фарысеяў, якое, зрэшты, было жорстка падушана з дапамогай замежных наймітаў[3]. У гэтай грамадзянскай вайне загінула больш за 50 тысяч яўрэяў[4].
Янай памёр у 76 годзе да н.э. падчас паходу ў Іарданію. Пасля яго краінай на працягу 9 гадоў кіравала яго ўдава[4].
Remove ads
Зноскі
- Штереншис М. Евреи: история нации. — Герцлия: Исрадон, 2008. — С. 148. — 560 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-94467-064-9.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads