Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч (нар. 9 верасня 1960, г. Ліда) — беларускі правазнавец. Спецыяліст у галіне канстытуцыйнага права. Кандыдат юрыдычных навук (1987), дацэнт (1993)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 верасня 1960 у г. Лідзе. 3 сям’і службоўцаў. Вучыўся ў СШ № 8 г. Ліды да 6 класа, пасля ў СШ № 103 г. Мінска[2].
Скончыў у 1983 годзе юрыдычны факультэт БДУ, у 1986 годзе — аспірантуру на кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Выкладаў на гэтай кафедры, адначасова ў 1990—1995 гадах быў сябрам навукова-кансультацыйнай рады пры Камісіі па заканадаўстве Вярхоўнага Савета Беларусі. У 1996 годзе выбраны суддзём Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Неўзабаве вымушаны пайсці ў адстаўку[2].
Загадчык кафедры агульнаправавых дысцыплін недзяржаўнага міжнароднага Інстытута працоўных і сацыяльных праблем у Мінску[2]. Супрацоўнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Вывучае пытанні абароны правоў чалавека, дзейнасць органаў канстытуцыйнай юстыцыі за мяжой.
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1047778602 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 жніўня 2022.
- Pawet: Лідскія юбіляры 2010 года . pawet.net. Праверана 19 жніўня 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads