Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар (нар. 3 красавіка 1985[1], Мінск) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі па баскетболе.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 красавіка 1985 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька — Яўген Пустагвар, беларускі баскетбаліст і трэнер, гуляў за студэнцкую зборную СССР па баскетболе і мінскі баскетбольны клуб «РТІ». Маці гуляла за зборную СССР па валейболе, чэмпіёнка СССР у складзе валейбольнага клуба «Уралачка» (Свярдлоўская вобласць)[2].
Да 17 гадоў жыў у Мінску[2], праходзіў навучанне ў мінскай ДзЮСШ «Аўтазаводзец» пад кіраўніцтвам Святланы Міхайлаўны Злобіч, потым — у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова[3].
Выступаў за беларускія, расійскія, украінскія, румынскія і венгерскія клубы, заваёўваў медалі нацыянальных чэмпіянатаў. З 2008 па 2021 год — гулец зборнай Беларусі па баскетболе, у 2019 годзе — капітан зборнай.
У кастрычніку 2023 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’еры[4].
Remove ads
Кар’ера
- 2000—2001 — РВАР (Мінск)
- 2001—2002 — РТІ (Мінск)
- 2002—2004 — Альянс-Аўтадор (Саратаў, Расія)
- 2002—2005 — Аўтадор (Саратаў, Расія)
- 2005 — Дынама (Санкт-Пецярбург, Расія)
- 2005—2006 — Буравеснік (Кіраў, Расія)[5]
- 2006 — Сібіртэлекам-Лакаматыў (Новасібірск, Расія)[6]
- 2006—2008 — Саюз (Зарэчны, Расія)[7]
- 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна)
- 2009—2012 — Ніжні Ноўгарад (Расія)
- 2012—2013 — Цмокі-Мінск
- 2013—2014 — Дынама (Масква, Расія)
- 2014—2016 — Газ Метан (Медыяш, Румынія)
- 2016 — Тыргу-Мурэш (Румынія)
- 2016—2019 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя)
- 2019 — Капашвары (Капашвар, Венгрыя)
- 2019—2021 — Цмокі-Мінск
- 2021—2022 — Факшані (Румынія)
- 2022—2023 — Гродна-93
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (3): 2012/2013, 2019/2020, 2020/2021.
Чэмпіён Расійскай Суперлігі (1): 2009/2010.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001/2002, 2022/2023.
Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (2): 2006/2007, 2007/2008.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі (1): 2015/2016.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі (2): 2016/2017, 2017/2018.
Бронзавы прызёр Украінскай баскетбольнай лігі (1): 2008/2009.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2012, 2019, 2020.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2022.
Фіналіст Кубка Расіі (1): 2010/2011.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads