Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар
Remove ads

Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар (нар. 3 красавіка 1985(1985-04-03)[1], Мінск) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі па баскетболе.

Хуткія факты Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 красавіка 1985 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька — Яўген Пустагвар, беларускі баскетбаліст і трэнер, гуляў за студэнцкую зборную СССР па баскетболе і мінскі баскетбольны клуб «РТІ». Маці гуляла за зборную СССР па валейболе, чэмпіёнка СССР у складзе валейбольнага клуба «Уралачка» (Свярдлоўская вобласць)[2].

Да 17 гадоў жыў у Мінску[2], праходзіў навучанне ў мінскай ДзЮСШ «Аўтазаводзец» пад кіраўніцтвам Святланы Міхайлаўны Злобіч, потым — у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова[3].

Выступаў за беларускія, расійскія, украінскія, румынскія і венгерскія клубы, заваёўваў медалі нацыянальных чэмпіянатаў. З 2008 па 2021 год — гулец зборнай Беларусі па баскетболе, у 2019 годзе — капітан зборнай.

У кастрычніку 2023 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’еры[4].

Remove ads

Кар’ера

  • 2000—2001 — РВАР (Мінск)
  • 2001—2002 — РТІ (Мінск)
  • 2002—2004 — Альянс-Аўтадор (Саратаў, Расія)
  • 2002—2005 — Аўтадор (Саратаў, Расія)
  • 2005 — Дынама (Санкт-Пецярбург, Расія)
  • 2005—2006 — Буравеснік (Кіраў, Расія)[5]
  • 2006 — Сібіртэлекам-Лакаматыў (Новасібірск, Расія)[6]
  • 2006—2008 — Саюз (Зарэчны, Расія)[7]
  • 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна)
  • 2009—2012 — Ніжні Ноўгарад (Расія)
  • 2012—2013 — Цмокі-Мінск
  • 2013—2014 — Дынама (Масква, Расія)
  • 2014—2016 — Газ Метан (Медыяш, Румынія)
  • 2016 — Тыргу-Мурэш (Румынія)
  • 2016—2019 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя)
  • 2019 — Капашвары (Капашвар, Венгрыя)
  • 2019—2021 — Цмокі-Мінск
  • 2021—2022 — Факшані (Румынія)
  • 2022—2023 — Гродна-93
Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads