Аляксей Аляксеевіч Бірылёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Аляксеевіч Бірылёў (16 сакавіка 1844—1915) — расійскі адмірал.
З дваран, праваслаўны, без нерухомай маёмасці.
Скончыў Марскую вучэльню, праслухаў курс лекцый у Мікалаеўскай марской акадэміі.
1859 — служба на флоце: гардэмарын, мічман, лейтэнант, капітан-лейтэнант, капітан 2-га рангу, капітан 1-га рангу.
Камандаваў мінаносцам, потым кліперам.
- 1889 — камандзір розных браняносцаў.
- 1894 — контр-адмірал.
- 1900 — прызначаны камандавалым эскадраю ў Міжземным моры.
- 1901 — віцэ-адмірал.
- 1904 — з лютага камандзір Кранштацкага порта, ваенны губернатар Кранштата. З мая галоўны камандзір Балтыйскага флоту і начальнік абароны Балтыйскага мора.
1905 — 8 мая атрымлівае прызначэнне камандавалым флотам Ціхага акіяна, але прыбыў ва Уладзівасток ужо пасля разгрому флоту пры Цусіме. З 29 чэрвеня 1905 па студзень 1907 — марскі міністр Расіі. 3 лістапада 1905 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета, у складзе якога прабыў да скону ў 1915 годзе, знаходзіўся ў групе правых.
Remove ads
Бірылёў пачынае рэформы на флоце
- 1906 — 7 сакавіка сапраўдная (тэрміновая) служба ніжніх чыноў у флоце скарочаная да 5 гадоў; 24 красавіка з Галоўнага марскога штаба вылучаная ў самастойнае падпадзяленне пад назвай Марскі генеральны штаб, у задачы якога ўваходзіла стратэгічнае планаванне і мабілізацыя флоту.
- 1907 — 11 студзеня Бірылёў звольнены з пасады марскога міністра з пакіданнем у складзе Дзяржаўнага савета. Прысвоена воінскае званне адмірала.
Аляксей Аляксеевіч сабраў вялікую для таго часу калекцыю расійскіх і замежных ордэнаў (у колькасці 29 штук), якімі быў узнагароджаны асабіста, для чаго імкнуўся ўдзельнічаць у сяброўскіх візітах ваенных караблёў у розныя краіны.
Архіў адмірала А. А. Бірылёва захоўваецца ў архіве ВМФ, справа 293; 1846—1916.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads