Аляксей Аляксеевіч Наседкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Аляксеевіч Наседкін
Remove ads

Аляксе́й Аляксе́евіч Насе́дкін (6 лютага 1897, в. Маўрына, Растоўскі павет, Яраслаўская губерня (па іншых звестках у Маскве) — 26 студзеня 1940) — Народны камісар унутраных спраў БССР (1938).

Хуткія факты Аляксей Аляксеевіч Наседкін, Народны камісар унутраных спраў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Рускі. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. Пасля выключэння за няплату з Маскоўскага камерцыйнага вучылішча (1913 год) працаваў электраманцёрам у Маскоўскім электрычным таварыстве і на фабрыцы «Флетчэр», прымаў удзел у Кастрычніцкім паўстанні ў Маскве ў 1917 годзе ў складзе атрада барацьбы з юнкерамі.

У 1918—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнік ліквідацыі Мамантаўскага рэйду і задушэння сялянскіх паўстанняў на Тамбоўшчыне, затым — начальнік кулямётнай каманды атрада спецыяльнага прызначэння, камандзір кулямётнай школы. У 1923—1926 гадах працаваў у партыйных органах Масквы.

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1927 года. Супрацоўнік ЭКУ АДПУ пры СНК СССР, памочнік начальніка ЭКА і па сумяшчальніцтве начальнік пажарна-тэхнічнай інспекцыі ПП АДПУ пры СНК СССР па Маскоўскай вобласці. У 1934 годзе — начальнік ЭКА УДБ УНКУС СССР па Куйбышаўскай вобласці, з 1935 года — намеснік начальніка ЭКА УДБ УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці і ў 1937 годзе — начальнік УНКУС СССР па Смаленскай вобласці. З 22 мая па 16 снежня 1938 года — народны камісар унутраных спраў БССР.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Арыштаваны 16 снежня 1938 года.

Пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 15 студзеня 1940 года прыгавораны па артыкулах 58-1 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве 26 студзеня 1940 года. Не рэабілітаваны[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads