Аляксей Анатолевіч Волкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Анатолевіч Волкаў
Remove ads

Аляксей Анатолевіч Волкаў (5 красавіка 1988, Радужны, ХМАО, Цюменская вобласць) — расійскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў эстафеце, Заслужаны майстар спорту,[2] чатырохразовы чэмпіён Еўропы, шасціразовы чэмпіён Расіі.

Хуткія факты Аляксей Волкаў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Спачатку займаўся лыжнымі гонкамі пад кіраўніцтвам Андрэя Іванавіча Каліснечэнка. У 2003 годзе Аляксей разам з малодшым братам Аляксандрам прынялі рашэнне пераключыцца на біятлон: у Ніжнявартаўску заклапаціліся стварэннем біятлоннай школы, куды набіралі паспяховых, хуткасных лыжнікаў.[3] У Ніжнявартаўску Аляксей два гады працаваў з Іванам Фёдаравічам Зяленіным і Пятром Мікалаевічам Дубасавым. Потым трапіў у акруговую каманду, а затым і ў юніёрскую каманду ХМАО да трэнераў Валерыя Паўлавіча Захарава і Сяргея Аляксандравіча Алтухава.[4]

Да трэніровак з асноўным складам зборнай Расіі быў прыцягнуты з сезона 2009—2010.

У калекцыі Аляксея Волкава:

  • 3 золата, 3 срэбра і бронза чэмпіянатаў Расіі
  • 2 срэбра на юніёрскім чэмпіянаце свету
  • 3 залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзы юніёрскіх чэмпіянатаў Еўропы

Першая гонка Волкава на этапе Кубка Свету адбылася 5 снежня 2009 года ў шведскім Астэрсундзе, а лепшым вынікам Аляксея з’яўляюцца 2-е месца ў мас-старце Оберхафа і індывідуальнай гонцы Рупольдзінгу ў студзені 2014 года.

У цяперашні час Аляксей Волкаў прадстаўляе ЦСПСКЮ горада Ханты-Мансійска і з’яўляецца студэнтам СурГУ, а яго трэнерам з’яўляецца Сяргей Алтухаў.

Remove ads

Спартыўная кар’ера

Юніёрскія і моладзевыя дасягненні

  • У 2009 годзе на чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў выйграў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы. Там жа ў складзе зборнай Расіі заняў 2-е месца ў эстафеце.
  • На чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў ва Уфе атрымаў золата ў эстафеце і заняў трэцяе месца ў гонцы пераследу.
  • На чэмпіянаце Еўропы 2010 Волкаў выйграў медалі ва ўсіх 4-х дысцыплінах. Ён заняў першае месца ў гонцы пераследу, стаў срэбным прызёрам у спрынце, эстафеце (склад каманды: Волкаў, Малышка, Семакоў, Васільеў) і атрымаў бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы.

Расійскія спаборніцтвы

  • У красавіку 2009 года Аляксей Волкаў стаў адкрыццём чэмпіянату Расіі ва Уваце. Па ўзросту ён яшчэ юніёр, але па колькасці медалёў апярэдзіў абсалютна ўсіх: у яго два золата, срэбра і бронза.
  • У снежні 2009 года заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы чэмпіянату Расіі.
  • У красавіку 2011 года ў складзе першай зборнай ХМАО — Югры заняў трэцяе месца ў эстафеце на чэмпіянаце Расіі ў Цюмені, прайграўшы на апошніх метрах дыстанцыі ўдмурцкаму спартсмену Вячаславу Алыпаву.
  • У красавіку 2012 года ва Увате Аляксей зрабіў залаты дубль, спачатку выйграў індывідуальную гонку, апярэдзяўшы Андрэя Макавеева на 8 секунд, а затым і гонку пераследу, апярэдзяўшы таго ж Андрэя Макавеева ўжо на хвіліну.
  • У красавіку 2012 года ў Цюмені на Адкрытым Кубку Расіі Аляксей стаў другім у спрынце, прайграўшы Цімафею Лапшынаву 20 секунд, а затым выйграў гонку пераследу, атрымаўшы галоўны прыз.
  • На Чэмпіянаце Расіі ў Цюмені па біятлоне 2012 А. Волкаў спачатку стаў другім у мас-старце, а на наступны дзень стаў 6-разовым чэмпіёнам Расіі, перамогшы разам з камандай Ханты-Мансійскай акругі ў эстафетнай гонцы 4х7,5 км (А. Трусаў, Д. Ярашэнка, А. Гусеў, А. Волкаў)[5].
  • У сакавіку 2013 годзе на Чэмпіянаце Расіі ва Уваце стаў срэбным прызёрам у спрынце, адстраляўся без промахаў і прайграў пераможцу Яўгену Гаранічаву 3,5 секунды. Дзень пазней у гонцы пераследу таксама фінішаваў другім з двума промахамі, прайграўшы таму ж Яўгену Гаранічаву 35 секунд. Таксама заваяваў сярэбраны медаль у эстафеце ў складзе каманды ХМАО (А. Трусаў, А. Гусеў, М. Баярскі, А. Волкаў).[6]

Кар’ера ў Кубку свету

Сезон 2009—2010

  • 5 снежня 2009 года дэбютаваў у Кубку свету ў спрынтарскай гонцы ў Эстэрсундзе, паказаўшы 74-ы вынік (5-ы з 6 сярод расійскіх спартсменаў).
  • 13 сакавіка 2010 года набраў першыя ачкі — 9-е месца ў спрынтарскай гонцы ў Кантыялахці.
  • 18 сакавіка 2010 года заняў 4-е месца ў спрынтарскай гонцы ў Хольменкалене і ўпершыню трапіў «на кветкавую цырымонію».

Сезон 2011—2012

Сезон 2012—2013

Сезон 2013/2014

Remove ads

Зноскі

  1. Волкаў — алімпійскі чэмпіён у эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Сочы, вынікі гонак якіх не ідуць у залік кубка свету 2013/2014.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads