Аляксей Віктаравіч Краўчанка

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Краўчанка (нар. 15 студзеня 1985, Гомель) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам гомельскага «Паперпрама».

Хуткія факты Аляксей Краўчанка, Поўнае імя ...
Remove ads
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пазней гуляў у Першай лізе за рэчыцкі «Ведрыч-97» і гомельскі ДБК. У 2011 годзе быў пастаянным іграком асновы «Віцебска», а пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у «Дняпро».

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Не замацаваўся ў брэсцкім клубе і ў жніўні 2013 года перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе стаў пастаянна гуляць у аснове. У красавіку 2014 года зноў стаў іграком «Віцебска», якому ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся асноўным іграком віцебскага клуба і ў сезоне 2015, але стаў выступаць ужо на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3]. Неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Гомельчыгунтрансе» (з 2017 года — «Лакаматыў»), з якім у сакавіку 2016 года падпісаў кантракт[4]. На працягу чатырох гадоў быў адным з асноўных абаронцаў гомельскай каманды.

У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка», аднак у той жа час далучыўся да гомельскага «Паперпрама» ў Другой лізе.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У студзені 2005 года згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Досе.

Трэнерская кар’ера

У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка». У чэрвені 2021 года, пасля таго як клуб пакінуў галоўны трэнер Віктар Кумыкоў, стаў кіраваць трэніровачным працэсам і рыхтаваць асноўную каманду рэчыччан да матчаў, фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Заставаўся ў гэтай ролі да ліпеня, калі «Спадарожнік» зняўся са спаборніцтваў.

Пасля спынення існавання «Спадарожніка» працягваў выступаць за гомельскі «Паперпрам» у Другой лізе, дзе часам кіраваў камандай на полі, а ў снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам клуба[5].

У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Паперпрамам»[6]. У лістападзе 2023 года падпісаў новае пагадненне з клубам да канца 2024 года[7].

Дасягненні

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads