ФК Паперпрам Гомель

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Паперпрам Гомель
Remove ads

«Паперпрам» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2016 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Паперпрам Гомель, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў міні-футболе. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомеля і з першай спробы атрымаў у ім перамогу[1].

У канцы 2017 года стала вядома пра намер клуба заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 года «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакументы для ўдзелу[2]. У Другой лізе клуб стаў аўтсайдарам і ў сезоне 2018 заняў апошняе 15-е месца, атрымаўшы толькі дзве перамогі (у тым ліку адну тэхнічную) і двойчы згуляўшы ўнічыю.

У студзені 2019 года стала вядома, што новы сезон каманда пачне ў чэмпіянаце Гомельскай вобласці[3]. У сезоне 2020 «Паперпрам» вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[4].

У пачатку 2021 года «Паперпрам» абвясціў аб пераходзе на прафесійны ўзровень, запрасіў вопытных футбалістаў, многія з якіх выступалі ў Вышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым не меней, з-за адмовы некаторых клубаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэнне, аднак у студзені 2022 года АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладзечна» абрала для ўдзелу ў Першай лізе маладзечанскі клуб[5]. У лютым 2022 года, пасля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2022, гомельскі клуб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[6].

У сезоне 2022, добра ўзмаціўшыся, клуб працягваў намагацца выйсці ў Першую лігу. Аднак, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў гомельскім дывізіёне Другой лігі, «Паперпрам» выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па суме двух матчаў мінскім «Крумкачам». Тым не менш, АБФФ разглядала магчымасць павышэння каманды ў выпадку адмовы іншых патэнцыйных удзельнікаў Першай лігі. 16 лютага 2023 года «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе[7], а 10 сакавіка разам з іншымі клубамі атрымаў ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023[8]. Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс камандзе 13-е месца з 17.

Remove ads

Дасягненні

  • Чэмпіён першынства горада турніру «Белая Русь» па міні-футболе 2016
  • Чэмпіён горада Гомеля па футболе 2017

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2024 года[9].

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Трэнерскі штаб

  • Беларусь Аляксей Краўчанка (нар. 1985) — галоўны трэнер
  • Беларусь Сяргей Кабельскі (нар. 1973) — трэнер
  • Беларусь Максім Каешка (нар. 1993) — трэнер

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...
Remove ads

Галоўныя трэнеры

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads