Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (30-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2020-га года.

Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 30-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...

Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Спачатку месца ўверсе табліцы заняў гомельскі «Лакаматыў», часам на першы радок узбіраліся дзяржынскі «Арсенал» і «Смаргонь», аднак у сярэдзіне сезона ў лідары выйшаў рэчыцкі «Спадарожнік», які захаваў першы радок да канца турніру, за некалькі тураў да канца забяспечыўшы выхад у Вышэйшую лігу. У барацьбе за іншыя прызавыя месцы ў другой палове чэмпіянату найбольш паспяховымі былі «Гомель» і мінскія «Крумкачы», якія доўгі час вялі змаганне за другі радок. Толькі ў апошнім туры «Гомель» забяспечыў другое месца і вяртанне ў Вышэйшую лігу.

Remove ads

Склад удзельнікаў

Перашапачаткова планаваўся ўдзел 16 каманд: з улікам вынікаў пераходных матчаў у Вышэйшую лігу выйшлі бабруйская «Белшына», «Смалявічы» і брэсцкі «Рух», у Другую лігу выбылі «Баранавічы»; з Вышэйшай лігі ў Першую выбывалі магілёўскі «Дняпро» і «Гомель», а з Другой лігі ў Першую выхадзілі дзяржынскі «Арсенал», «Ашмяны-БДУФК», а таксама «Маладзечна», якое атрымала гэту магчымасць у выніку зняцця з Вышэйшай лігі ў сезоне 2019 мінскага «Тарпеда».

У пачатку 2020 года стала вядома, што магілёўскі «Дняпро» спыняе існаванне і з новай юрыдычнай асобай заяўляецца ў Другую лігу; замест яго месца ў Першай лізе атрымаў чысцінскі «Андэрдог», які ў 2019 годзе заняў 4-е месца ў Другой лізе[1]. У лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе; хутка было патлумачана, што «Андэрдог» пра падтрымцы маладзечанскіх улад будзе рыхтавацца да Першай лігі, а «Маладзечна» згуляе ў Другой лізе. Аднак пазней з-за канфлікту з уладамі «Андэрдог» пакінуў асноўны інвестар, 16 сакавіка 2020 года клуб не быў дапушчаны да працэсу ліцэнзавання ў Першай лізе ў сувязі з непаданнем патрэбных дакументаў ва ўсталяваныя тэрміны[2] і ў выніку ўвогуле адмовіўся ад удзелу ў сезоне 2020. Першая ліга такім чынам скарацілася да 14 каманд.

Remove ads

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

  • «Белшына» (1-е месца ў Першай лізе 2019, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Смалявічы» (2-е месца ў Першай лізе 2019, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Рух» (3-е месца ў Першай лізе 2019, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Баранавічы» (15-е месца ў Першай лізе 2019, вылет у Другую лігу)

Перайменаванні клубаў

Remove ads

Клубы-ўдзельнікі

Больш інфармацыі Клуб, Горад ...

Турнірная табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  • 1 З «Гомеля» зняты 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.
  • 2 З «Ліды» і «Оршы» зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.
  • 3 З «Нафтана» зняты 15 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.
  • 4 З «Хіміка» зняты 9 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 АРС АШМ ГОМГМІКРУЛГМЛІДНАФОРШСЛОСМГСПРХВАХСВ
Арсенал 0:3 1:1 3:0 1:1 4:0 1:2 4:2 1:0 4:1 1:0 1:1 3:2 1:0
Ашмяны-БДУФК 2:4 1:1 1:1 2:3 0:6 3:2 5:1 0:0 1:0 0:1 0:1 5:5 0:0
Гомель 0:1 2:0 2:1 0:2 2:3 7:2 0:0 4:2 3:0 1:1 1:0 2:0 3:1
Граніт 1:2 1:3 1:4 1:2 1:1 1:2 1:2 1:1 1:0 1:0 0:1 0:1 2:1
Крумкачы 2:0 1:0 1:1 4:1 1:0 2:2 1:0 2:0 2:1 2:1 0:2 2:3 1:0
Лакаматыў 1:1 2:0 1:4 4:0 4:0 2:3 3:3 1:1 0:0 2:1 1:1 1:0 5:0
Ліда 1:0 3:1 0:2 2:3 2:1 4:2 2:2 1:5 3:0 0:0 0:1 0:1 0:0
Нафтан 2:1 1:1 1:4 3:0 1:2 1:5 1:1 3:0 2:1 0:1 0:3 2:0 3:0
Орша 0:1 0:0 0:2 2:1 0:4 0:2 3:2 0:2 1:3 0:0 0:0 3:2 4:0
Слонім-2017 0:1 2:0 0:3 1:1 1:0 3:0 0:0 1:1 2:1 0:1 1:3 1:1 1:0
Смаргонь 1:1 1:1 1:3 5:0 1:3 1:2 1:0 1:0 0:1 0:2 2:1 2:0 2:0
Спадарожнік 2:1 1:0 0:4 2:0 2:1 5:1 1:0 5:0 4:2 3:0 1:1 3:1 1:0
Хваля Пінск 1:1 3:2 0:3 3:1 2:2 2:3 2:2 1:2 2:3 0:0 2:3 1:3 4:2
Хімік 2:2 1:4 0:1 0:0 0:4 0:4 0:1 0:1 2:1 0:1 2:1 0:3 1:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 25 лістапада 2020
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы за выхад у Вышэйшую лігу

Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць клуба «Слуцк» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Слуцк» захаваў месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

Больш інфармацыі Крумкачы (Мінск), 0:2 (0:1) ...

Адказны матч

Больш інфармацыі Слуцк, 2:1 (2:0) ...

Стыкавыя матчы за захаванне месца ў Першай лізе

Па выніках сезона клуб «Хімік», які заняў апошняе 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Першай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Маладзечна» (трэцяе месца ў Другой лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Хімік» захаваў месца ў Першай лізе.

Першы матч

Больш інфармацыі Хімік (Светлагорск), 0:0 (0:0) ...

Адказны матч

Больш інфармацыі Маладзечна, 0:4 (0:2) ...
Remove ads

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Больш інфармацыі №, Ігрок ...

Крыніца: Football.By

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads