Аляксей Анатолевіч Ляляўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Анатолевіч Ляляўскі (нар. 2 лютага 1957, Мінск) — беларускі рэжысёр тэатра лялек, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
Remove ads
Біяграфія
Сын беларускага рэжысёра А. А. Ляляўскага. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. З 1979 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. У 1982—1986 гадах галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Адначасова з 1989 года выкладаў ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1986—1995 і 1998—2023 гадах галоўны рэжысёр у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек
Творчасць
Рэжысёр з адметным бачаннем мастацтва тэатра лялек. Значнае месца ў яго творчасці займаюць сучасныя інсцэніроўкі дзіцячай класікі. Сярод пастановак для дзяцей: у Магілёўскім тэатры — «Віні-Пух і ўсе, усе, усе…» паводле А. Мілна (1982), «Дзіўныя прыгоды ката ў ботах» Н. Слепаковай паводле Шарля Перо (1984), «Дзед і жораў» Віталя Вольскага (1985); Беларускім дзяржаўным — «Салавей» паводле Х. К. Андэрсена (1980), «Граф Глінскі-Папялінскі» Артура Вольскага (1987), «Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А. Талстога і «Папялушка, ці перамога дабрачыннасці» Ж. Маснэ (1991) і інш. З пастановак для дарослых: «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» Пабла Неруды (1980), «Трыстан і Ізольда» паводле сярэдневяковай легенды (1983), «Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава (1987), «Бура» У. Шэкспіра, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (абедзве 1990), «Прывіды каляднай ночы» («Цар Ірад») Г. Барышава (1993), «Ганэле» Г. Гаўптмана (1999) і інш.
Ставіў спектаклі ў тэатрах Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славеніі.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль Францыска Скарыны (2009)[1].
Зноскі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 260 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads