Аляксей Пракопавіч Шпакаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Пракопавіч Шпа́каў[1] (23 жніўня 1929 — 2014) — вучоны ў галіне заатэхніі, доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1984).

Хуткія факты Аляксей Пракопавіч Шпакаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

А. П. Шпакаў нарадзіўся ў вёсцы Вербеж (сучасны Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь). У 1953 годзе скончыў ветэрынарны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) і застаўся працаваць у ім на кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы асістэнтам. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комбинированный силос в кормлении свиней», у 1983 годзе доктарскую на тэму «Полноценное кормление свиней на основе изучения состава кормов и использования комбикормов из муки ячменной и БВМД»[2]. У 1984 годзе А. П. Шпакаву прысвоена вучонае званне прафесара. У жніўні 1975 г., пасля смерці У. П. Лемеша, узначаліў кафедру кармлення сельскагаспадарчай жывёлы і кіраваў ёю да снежня 2000 года[2].

Памёр А. П. Шпакаў у 2014 годзе[2]. Пахаваны ў Віцебску[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

А. П. Шпакаву належаць навуковы працы па вывучэнню кармоў на тэрыторыі Беларусі, прадуктаў мікрабіялагічнага сінтэзу, кармавых дабавак[1]. Займаўся распрацоўкай рэцэптаў камбісіласаў, бялкова-вітаміна-мінеральных дабавак і камбікармоў[1].

Сярод апублікаванага:

  • Полноценное кормление свиней на основе изучения состава кормов и использования комбикормов из муки ячменной и БВМД : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.02. — Витебск, 1981. — 522 с. : ил. + Прил. (с. 523—634).
  • Силосование кормов [Текст] : (Справочные материалы) / В. Ф. Лемеш, А. П. Шпаков, В. К. Назаров. — Минск : Урожай, 1965. — 275 с. : ил.; 17 см.
  • Кормовые нормы и состав кормов : Справ. пособие / [Шпаков А. П. и др.]. — Минск : Ураджай, 1991. — 384 с.; 20 см; ISBN 5-7860-0498-8 (В пер.)
  • Приготовление и использование кормовых смесей и комбикормов в хозяйствах / А. П. Шпаков, М. Ф. Садовский. — Минск : Ураджай, 1988. — 215,[1] с. : ил.; 20 см; ISBN 5-7860-0290-х
  • Кормовые нормы и таблицы [Текст] / В. Ф. Лемеш, А. П. Шпаков, В. К. Назаров. — 2-е изд., испр. и доп. — Минск : Ураджай, 1973. — 336 с.; 21 см.
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads