Уладзімір Піліпавіч Лемеш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Піліпавіч Ле́меш (22 сакавіка 1908—14 жніўня 1975) — савецкі вучоны ў галіне заатэхніі, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
Remove ads
Біяграфія
У. П. Лемеш нарадзіўся 22 сакавіка 1908 г. у вёсцы Падлессе Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1925 годзе быў накіраваны на вучобу ў Горыгорацкі земляробчы інстытут, які скончыў ў 1929 годзе. У 1929—1931 гг. навучаўся там жа ў аспірантуры пры кафедры агульнай заатэхніі па кармленню сельскагаспадарчай жывёлы. У 1931—1933 гг. у Магілёўскім інстытуце свінаводства — асістэнт, дацэнт кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы. З 1933 г. па ліпень 1941 г. выконваючы абавязкі загадчыка кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы Віцебскага ветэрынарнага інстытута, адначасова ў 1933—1938 гг. дэкан заатэхнічнага факультэта, у 1938—1941 гг. выконваючы абавязкі намесніка дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце. У 1941—1943 гг. У. П. Лемеш ва Ульянаўску — дырэктар Ульянаўскага ветэрынарнага тэхнікума. З 1943 г. да чэрвеня 1944 гг. намеснік дырэктара Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1944—1968 гг. У. П. Лемеш на пасадзе рэктара Віцебскага ветэрынарнага інстытута, у 1944—1975 гг. загадчык кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы.
Памёр У. П. Лемеш 14 жніўня 1975 г. Пахаваны ў Віцебску.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У. П. Лемеш займаўся навуковай дзейнасцю ў галіне кармлення сельскагаспадарчай жывёлы, вывучэннем хімічнага складу і пажыўных якасцяў кармоў на тэрыторыі Беларусі, мікраэлементнага жыўлення. Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 13 кніг і брашур[1]. Сярод важнейшых апублікаваных:
- Кармленне і адкорм свіней : падручнік для сельскагаспадарчых тэхнікумаў і раённых калгасных школ / У. П. Лемеш. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Сельгассектар, 1935.
- Комбинированный силос и его приготовление / В. Ф. Лемеш. — Ленинград; Москва: Сельхозиздат, 1961.
- Состав и питательность кормов Белоруссии / В. Ф. Лемеш, В. К. Назаров, А. П. Шпаков, Е. Ф. Тарусова, С. И. Лемеш, З. М. Левина, В. В. Гобзем. — Минск: Сельхозгиз, 1962.
- Кормовые нормы и таблицы / В. Ф. Лемеш, А. П. Шпаков, В. К. Назаров. — Минск: Урожай, 1966.
- Аминокислотный состав протеина кормов / В. Ф. Лемеш, В. К. Назаров, А. В. Бугаков, Е. Ф. Тарусова, С. И. Лемеш. — Минск: Урожай, 1971.
Remove ads
Грамадская дзейнасць
У. П. Лемеш выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў. Быў членам Віцебскага аблвыканкама, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў, Віцебскага абкама КПБ, Саюза журналістаў СССР[1].
Узнагароды
- Ордэн Леніна
- 2 ордэны «Знак Пашаны»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Малы Залаты медаль ВДНГ[1]
- 2 Ганаровыя Граматы Вярхоўнага Савета БССР
Памяць
З 2000 г. імя прафесара У. П. Лемеша носіць кафедра кармлення сельскагаспадарчай жывёлы УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»[1].
Зноскі
- А. П. Шпаков Владимир Филиппович Лемеш (К 100-летию со Дня рождения)(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads