Аляксей Сянкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Сянкевіч (15 лістапада 1904, в. Новы Свержань Мінскага павета, цяпер Стаўбцоўскі раён — 12 снежня 1991, Саўт-Рывер, ЗША) — дзеяч беларускай эміграцыі.
Remove ads
Біяграфія
Па некаторых звестках навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1930-х гадах адзін са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны пад ціскам польскіх уладаў вымушаны выехаць у Германію, потым кіраваў аддзелам Беларускага камітэта самапомачы ў Бяле-Падляскай.
У ліпені 1941 года вяртаецца ў Беларусь, працуе рэдактарам «Менскай газеты». У 1942—1943 гадах рэдагаваў мінскую газету «Голас вёскі». У 1942 годзе далучаецца да Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1943—1944 гадах кіруе Мінскім акруговым камітэтам БНП. У 1943 годзе, як упаўнаважаны прадстаўнік, быў пасланы ЦК БНП да Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Берлін. Ад вясны 1944 года — афіцэр прапаганды БКА, супрацоўнік мясцовай газеты «Пагоня».[1]
У ліпені 1944 года выехаў у Чэхію, потым пераехаў у Берлін, дзе жыў да 1950 года. У 1950 годзе выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, быў сябрам Беларускай цэнтральнай рады, актывістам парафіі Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

