Аляксей Сяргеевіч Хабленка

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Сяргеевіч Хабленка
Remove ads

Аляксей Хабленка (нар. 4 красавіка 1994, Екацярынбург, Расія) — украінскі футбаліст, нападнік чаркаскага ЛНЗ (у арэндзе з крыварожскага «Крыўбаса»).

Хуткія факты Аляксей Хабленка, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

У дзіцяча-юнацкай лізе Украіны выступаў за «Электрон» (Рамны) і «Юнацтва» (Чарнігаў). У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама». 30 ліпеня 2011 года дэбютаваў за каманду «Дынама-2», правёў у ёй два гады. У сезоне 2013/14 гуляў у Першай лізе за «Палтаву», быў іграком асновы. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Дынама-2». У 2015 годзе быў аддадзены ў арэнду ва ўжгарадскую «Гаверлу». 19 ліпеня 2015 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (1:1).

У лютым 2016 года на правах арэнды стаў іграком адэскага «Чарнаморца», а ўлетку перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове. Замацаваўся ў якасці іграка стартавага складу. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду польскаму клубу «Лех» з Познані, дзе звычайна выхадзіў на замену.

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста да канца 2019 года[3]. Хутка стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 9 галамі стаў трэцім бамбардзірам каманды, чым дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі.

У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[4] і неўзабаве стаў іграком «Дніпра-1»[5]. У маі 2021 года быў арандаваны нарвежскім «Стабекам», а ў ліпені таго ж года на правах арэнды далучыўся да крыварожскага «Крыўбаса». Замацаваўся ў складзе «Крыўбаса» і ў снежні 2021 года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове, падпісаўшы пагадненне на 2,5 гады.

У сакавіку 2022 года быў аддадзены ў арэнду талінскай «Левадыі». Па заканчэнні сезона ў ліпені 2022 года вярнуўся ў «Крыўбас». У снежні 2022 года быў арандаваны львоўскімі «Карпатамі», а ў верасні 2023 года далучыўся да чаркаскага ЛНЗ.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

З 2009 па 2013 год прыцягваўся да гульняў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2014—2015 гадах — ігрок моладзевай зборнай Украіны.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads