Аляны

вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аля́ны[1] (трансліт.: Aliany, руск.: Оляны) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Барунскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1569 годзе вёска згадваецца як каралеўская ўласнасць у Ашмянскім старостве Віленскага ваяводства ВКЛ.

У 1782 годзе тут, ва ўладанні ашмянскай суддзёўны Важынскай, была «ўзнесена» капліца, але праз паўстагоддзя яна ўжо не дзейнічала.

Thumb
Аляны, сядзіба Важынскіх, мал. 1896

Калі пасля падаўлення паўстання 1831 г. пан Парфірый Важынскі быў сасланы ў Сібір, ён даў зарок пабудаваць, а дакладней — адрадзіць, у сваім маёнтку капліцу, калі вернецца на радзіму. Адбылося гэта толькі праз 25 гадоў, але абяцанне сваё пан Важынскі выканаў. Так на мясцовых могілках з’явілася каменная капліца ў стылі класіцызм. У алянскім палацы Важынскіх здаўна знаходзілася копія абраза Маці Божай Барунскай, па легендзе, калі царскія ўлады вырашылі зачыніць барунскі кляштар, Важынскія замянілі арыгінал на копію. У 1926 г. абраз быў вернуты ў касцёл, у 1927 г. рэстаўрыраваны віленскай мастачкай Г. Шрамоўнай.

Капліца спачатку была прыпісана да ашмянскай парафіі, але пасля паўстання 1863 г. яна была зачынена і пакінута. «За польскім часам» капліца адрадзілася і належала да барунскай парафіі. Зараз яна знаходзіцца ў зруйнаваным стане.

Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[2], да 17 студзеня 1969 года — у склад Куцавіцкага сельсавета[3].

Remove ads

Славутасці

Капліца ўзведзена з бутавага каменю з атынкаванымі ўстаўкамі з цэглы. Уяўляе сабою атынкаваны знутры зальны аб’ём са слаба выяўленым трансептам, яго тарцы — як галоўны, так і алтарны фасады — завяршаліся трохвугольнымі франтонамі. Кампазіцыю капліцы ўвенчвала, магчыма, толькі сігнатурка. Пад капліцай зроблены склеп-пахавальня.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads