Павяжынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павя́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Павяжы.

Хуткія факты Павяжынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Маствілішкаўскага і Ашмянскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Жупранскага (18 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Альгецішкі, Багданішкі, Бартэлі, Бярвенцы, Валынішкі, Дукойні, Кракоўка, Латавічы, Людзвінова, Лэйлубка, Міхалконі, Навашышкі, Пятрулі, хутары Відзеткі, Пасека, Ройста і Чорны Луг) і Куцавіцкага (29 населеных пунктаў: вёскі Адамполле, Ажышкі, Аляны, Асінаўка, Бачкелы, Войневічы, Гай, Грыбаўшчына, Гурэлі, Казяны, Каменка, Крамешава, Мажэйкі, Маствілішкі, Мачылы, Навадворцы, Нікрышкі, Пабядзінішына, Павяжы, Падбалванішкі, Паўлаўцы, Паўлінова, Петкаўшчына, Расанішкі, Сарокішкі, Скабейкі, Стрыбы, Хадоркі і Шыманова) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 47 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads