Аляхновіцкае ўзвышша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляхновіцкае ўзвышша — паўночна-заходняя частка Мінскага ўзвышша, якая знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. На паўднёвым захадзе абмежавана далінай Заходняй Бярэзіны, на паўночным усходзе — далінай Ушы. На поўначы стромкім уступам падыходзіць да забалочанай Нарачана-Вілейскай нізіны.[1]
Рэльеф узвышша плоскахвалісты, з адноснымі перавышэннямі каля 5 м. Ускраіны крутыя, зыходзячы да рачных далін, утвараюць высокія схілы да 20 м. Глебы дзярнова-падзолістыя, у асноўным выкарыстоўваюцца пад пашу. Расліннасць прадстаўлена на схілах хмызнякамі і масівамі лесу.[1]
Найвышэйшы пункт Аляхновіцкага ўзвышша — 313 м. Назвы не мае. Знаходзіцца на лясістым пагорку паміж вёскамі Уланаўшчына, Гірдзі і Воўкаўшчына Маладзечанскага раёна, у 15 км на паўднёвы ўсход ад г. Маладзечна. Вяршыня пазначана разбураным трыянгулятарам.
Remove ads
Зноскі
- Олехновичская возвышенность Архівавана 18 верасня 2011. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads