Уланаўшчына (Маладзечанскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ула́наўшчына[1] (трансліт.: Ulanaŭščyna, руск.: Улановщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, за 66 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

З канца XVIII стагоддзя вёска вядома як прыватнае ўладанне. Знаходзілася ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Належала памешчыкам Базарэвічу і Яблонскаму. У другой палове XIX стагоддзя вёска ў складзе маёнтка Воўкаўшчына, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе 34 рэвізскія сялянскія душы, уласнасць памешчыка Юркевіча. У 1870 годзе цэнтр Уланаўшчынскай сельскай грамады, у склад якой уваходзілі 20 населеных пунктаў. У пачатку XX стагоддзя 241 дзесяціна зямлі.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2].

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Уланаўшчынскага сельсавета Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1950 годзе створаны калгас «Новы шлях». З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Землі ў складзе калгаса «Прагрэс». У вёсцы размешчана школа.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 54 жыхары, 8 двароў.
  • 1866 год — 95 жыхароў, 11 двароў[3].
  • 1897 год — 142 жыхары, 23 двары.
  • 1921 год — 187 жыхары, 31 двор[4].
  • 1931 год — 206 жыхароў, 34 двары[5].
  • 1969 год — 219 жыхароў, 57 двароў.
  • 2001 год — 95 жыхароў, 47 гаспадарак.
  • 2010 год — 52 жыхары, 29 гаспадарак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads