Алёсаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алё́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Алёсы.

Хуткія факты Алёсаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Васільеўскага сельсавета[1]. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маласітнянскага сельсавета[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads