Краснапольскі раён (Полацкая акруга)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкай акрузе БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краснапольскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1925—1927 гг. у Полацкай акрузе. Цэнтр — вёска Краснаполле.
Remove ads
Гісторыя
3 ліпеня 1925 года Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі, яго цэнтр перанесены са станцыі Дрэтунь у сяло Краснаполле[1]. Раён уключаў 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Маласітнянскі сельсаветы перададзены Полацкаму раёну; Круцікаўскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі сельсаветы — Расонскаму раёну.
Плошча раёна складала 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads