Васільеўскі сельсавет (Полацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Полацкай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́льеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Полацкай вобласці. Цэнтр — Забор’е.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Васільеўскі (Васілёўскі) сельсавет у складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Васілева (Васілёва). З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага раёна Полацкай акругі. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Забор’е. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці[1]. 17 лістапада 1948 года скасаваны з-за разрушэнняў падчас Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыя далучана да Алёсаўскага сельсавета за выключэннем вёскі Прудзіны, якая была ўключана ў склад Домнікаўскага сельсавета[2][3].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 11[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads