Аліўе Дэбрэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аліўе Дэбрэ (фр.: Olivier Debré, 14 красавіка 1920, Парыж — 2 чэрвеня 1999, там жа) — французскі мастак-абстракцыяніст.
Remove ads
Біяграфія
Вывучаў гісторыю і архітэктуру, у 1939 годзе стаў вучнем Ле Карбюзье. У 1943 годзе пад уплывам Пікаса пачаў займацца жывапісам. Пасля 1945 года зблізіўся з прадстаўнікамі нефігуратыўнага мастацтва Сержам Паляковым, Нікала дэ Сталем, П’ерам Сулажам. Глыбока ўспрыняў досвед амерыканскага абстрактнага экспрэсіянізму (Марк Ротка).
У 1967 годзе з буйнафарматным арнаментальным палатном, напісаным для павільёна Францыі, быў прадстаўлены на Сусветнай выставе ў Манрэалі; у 1970 годзе ўдзельнічаў у Сусветнай выставе ў Токіа. У 1980—1985 выкладаў у парыжскай Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў.
Займаўся вітражамі. Ілюстраваў кнігі такіх аўтараў, як Франсіс Понж, Жульен Грак, Бернар Ноэль. Вырабіў тэатральныя заслоны для Камеды Франсэз (1987), Ганконскага (1989) і Шанхайскага (1998) оперных тэатраў, тэатральная заслона і афармленне бакавых галерэй для парыжскага тэатра Дэз-Абес (адкрыўся ў 1996 годзе).
У 1997 годзе ў садружнасці з харэографам Каралін Карлсан стварыў балет «Знакі» для Парыжскай Оперы (адноўлены ў 2000 і 2003 гадах у Опера Бастый). У 1998 годзе быў узнагароджаны прызам «Бенуа танца» за гэтую працу.
У 1995 годзе ў парыжскай «Зале для гульні ў мяч» адбылася вялікая рэтраспектыўная выстава мастака.
Remove ads
Зноскі
- Olivier Debré
- Olivier Debré — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119109107 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- RKDartists Праверана 2 чэрвеня 2020.
- Delarge J. Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads